Notifications
You must be signed in to change notification settings - Fork 0

Copy pathtest.html
4 lines (4 loc) · 5.81 KB

test.html
1
2
3
4

Здавён часу чалавецтва мае патрэбу ў навінах. Часам паесці не дай, абы
толькі паслухаць, што наўкола дзеецца. Хаця тут я мо трошкі перабольшваю
значнасць маёй прафесіі, бо, як ні круці, спачатку на першым месцы заўсёды
хлеб, а затым ужо відовішчы і забавы, у шэрагу якіх і паглынанне навін. Таму
мой род заняткаў не страціў актуальнасці нават і тады, калі прыгожым днём
аднойчы настаў вялікі трындзец усяму наўкола. Ну, ці амаль усяму. І хоць
збольшага былыя каштоўнасці, якімі так ганарылася наша цывілізацыя,
страцілі вабнасць і саступілі месца новым, бо з’явіліся новыя людзі, але ж
патрэба ў хлебе і навінах засталася, як і тысячы гадоў таму.

Так, рэпарцёрства засталося ў пашане і пасля падзення з нябёсаў
Філасофскага Каменя, калі перакуліўся звычны свет. І прызнаюся, сябры мае,
здабываць інфармацыю – гэта амаль як шчыраваць на шахце, ну ці мо трошкі
складаней. Дык жа праўда, што з вамі зробіцца ў шахце? Самае благое –
трапіце пад завал і сканаеце. А вось працуючы топавым рэпарцёрам канала
“Зоркі мегаполіса”, трэба з’есці не адзін мех жалезнага бобу. Выпадае часам
жыўцом лезці ў самае пекла.

Свет перастаў быць звыклым, калі на нашы галовы абрынулася зверху
вялікая камянюка. Мы рады не далі, бо неспадзявана ў адзін дзень
спраўдзілася ўсё тое, што паказвалі ў кіно пра канец свету. Затрусіла горы,
закіпела вада ў акіянах, і калі праз немалы час усё аціхла, раптам
высветлілася адсутнасць добрай паловы людскога насельніцтва і, мякка
кажучы, трошкі змяніўся рэльеф Зямлі-матухны. Звездары даўно прадбачылі
падзенне аграмаднай глыбы з космасу, але ж, як гэта заўсёды бывае, візіт
госця абярнуўся поўнай нечаканасцю. Калі чалавецтва ачомалася канчаткова,
ад людзей засталася хіба траціна, а ў дзяржавах і межах знікла патрэба.
Уладу ўзялі ваенныя. Многія з тых, хто выжыў, перасяліліся ў мегаполісы,
абнесеныя высокімі сценамі і калючым дротам па перыметры. Кожны
мегаполіс зверху ад небяспечнага дажджу і непагадзі абараняўся празрыстым
купалам-накрыўкай. І як паўсюдна трубіла на ўвесь свет афіцыйная
прапаганда, за сценамі была адно выпаленая планетнай катастрофай пустэча,
у якой ніхто не жыў. Соваць нос па-за сцены, за перыметр без дай прычыны
ўлады строга забаранілі, каб не занесці пад празрысты купал якой невядомай
трасцы. Ваенныя пільна сачылі і ведалі сваю справу. Аднак жа многія былі ў
курсе пра віруючае жыццё ў пустэчах, якое вельмі адрозніваецца ад нашага
мегаполіснага існавання. Праўдамі-няпраўдамі смелыя адважныя людзі
зазіралі за сцяну і ўпотай вярталіся назад па сваіх каналах. Ваенныя ж
гэтаксама людзі, і часам былі не супраць адхапіць добры хабар за дапамогу
пераправіць чалавека на той бок перыметра ці адтуль кантрабанду
прапусціць. Там, за сцяной, існавала і адшуквалася шмат каштоўнага.
Метэарыт, атрымаўшы найменне Філасофскі Камень, даў шмат карыснага і

небяспечнага. У пошуку сенсацый і дзеля цікаўнасці я апынуўся за тым
бокам сцяны, дзе не было празрыстага купала над галавой, дзе за кожным
кутком чакала небяспека. Мне свярбела назапасіць больш інфармацыі і
напісаць кнігу пра жыццё ў пустэчах. Небяспечны занятак, за які могуць
пазбавіць грамадзянства мегаполіса.